Па традыцыі на Вадохрышча ў Тураве пройдзе абласное народнае свята.

 

Девятнаццатага студзеня на рацэ Струмень наладзяць іардань, дзе кожны жадаючы зможа акунуцца ў ваду, што ва ўсіх вадаемах у гэты дзень лічыцца гаючай. На чале з Уладыкам Леанідам, епіскапам Тураўскім і Мазырскім у кафедральным саборы адслужаць літургію.

На царкоўным падворку можна будзе набраць свячонай вады.

Удзельнікаў мерапрыемства абяцаюць падсілкаваць у вулічным кафэ, а на Чырвонай плошчы горада разгорнецца гандаль і розныя выставы. Дадуць канцэрт самадзейныя артысты.

Святлана ШАКАЛЯН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.