Не ўсё так проста: насельніцтва патрабуе адкрыць у Тураве магазін

Па колькасці гандлёвых плошчаў у нашым раёне на 15 працэнтаў перавышаны вызначаны сацыяльны стандарт. А вось па якасці іх напаўнення, як кажуць, ёсць пытанні. І задаюць іх жыхары Турава.

Мясцовае насельніцтва патрабуе адкрыць у горадзе магазін “Еўраопт”. На іх думку, толькі так можна забеспечыць спажывецкія перавагі людзей. Сваю праблему жыхары агучваюць не першы раз. І наша газета аб гэтым таксама пісала. Але падчас апошняй сустрэчы прадстаўнікоў улады з тураўцамі такі запыт зноў трапіў у лік асноўных. У сваім каментарыі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Палтаран вымушаны зноў паўтарыць, што на цяперашні час заканадаўства не дазваляе задаволіць пажаданне жыхароў горада. Каб не дапусціць манаполіі буйных гандлёвых сетак, ім дазваляецца займаць у аб’ёме раённага тавараабароту не больш за 20 працэнтаў. Па факту, “Еўраопт” ужо дасягнуў гэтай лічбы.

Тым не менш, па словах Аляксандра Віктаравіча, раённая ўлада не адмаўляецца ад пошуку прымальных варыянтаў. Напрыклад, прагучала прапанова разгледзець магчымасць адкрыцця ў Тураве супермаркета другой сеткі – “Дабраном”. Не спыняюцца, між тым перамовы і з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю наконт задавальнення паступіўшага ў райвыканкам звароту.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.