У Кольна прыйшоў прыродны газ.

Надзвычай важная падзея нядаўна адбылася ў вышэйзгаданым аграгарадку.  Дзякуючы ёй у 110 кватэр мясцовых жыхароў прыйшоў прыродны газ.

Раздзяліць радасць з такой нагоды да каленцаў прыехалі старшыня райвыканкама Віктар Атліванаў, генеральны дырэктар РВУП “гомельаблгаз” Анатоль Фейгін, яго намеснік Васіль Заугольны, кіраўнікі ВУ “Жыткавічыгаз” Іван Купрацэвіч,  ААТ “Жыткавіцкі ТБЗ” Віктар Купрацэвіч, ААТ “СПМК-4” г. Гродна Ігар Піцко і іншыя госці. Усе яны адзначылі, што  газіфікацыя паселішча адкрывае перад яго насельніцтвам новыя перспектывы для развіцця. Нагадаем, газаправод ад Жыткавічаў да аграгарадка пачалі будаваць у чэрвені бягучага года, а закончылі ў верасні. Як бачна, спецыялісты ААТ “СПМК-4” з Гродна справіліся з пастаўленай задачай хутка і якасна. Затрачана на ажыццяўленне названага праекту 1 мільён 316 тысяч рублёў. Акрамя трубаправода, працягласцю 7,8 кіламетра, для бесперабойнай падачы блакінага паліва ўзвялі ГРП.  Ля будынка Руднянскага сельвыканкама з традыцыйнага запальвання сімвалічнага факела гэтыя аб’екты ўвялі ў эксплуатацыю.

 Пакуль на прыродны газ у Кольна пераведзены толькі  шматкватэрныя дамы. З задачай бездакорна справіліся работнікі ВУ “Жыткавічыгаз”. Цяпер дзякуючы іх прафесіяналізму і іншыя гаспадары могуць падвесці да ўласных сядзіб неабходныя камунікацыі, каб карыстацца ў быту такім палівам.  Гэта, па меркаванні спецыялістаў, не толькі больш экалагічна, але і намнога зручней.  Закончылася мерапрыемства невялікім канцэртам, які падрыхтавалі самадзейныя артысты аддзела культуры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.