Падарункі ад энергетыка

Даволі актыўна дэпутаты райсавета прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Напярэдадні Новага года гэта з вялікім задавальненнем зрабіў і народны абраннік, начальнік Жыткавіцкага РЭСа Сяргей Матарас.

У доме Агіевічаў Сяргея Сямёнавіча сустракалі як добрага знаёмага. Было выдатна бачна па настроі гаспадынь, што ён у гэтай хаце часты госць. Пастаянна прыносіць падарункі маленькай Дзіяне, маці ў якой мае праблемы са здароўем. Як адзначыў кіраўнік, ён нават прыкмячае наколькі год да году падрастае дзяўчынка. “Хутка з мяне ростам будзе”, – пажартаваў Сяргей Сямёнавіч. А, каб настрой стаў па-сапраўднаму святочным, уручыў ёй салодкі падарунак. Безумоўна, зроблена добрая справа, якая прынесла радасць дзіцяці і яе маці.

Сяргей БЕЛКА

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.