З любоўю і адказнасцю да абранай справы адносіцца паштальён Вольга Чарнушэвіч.

З любоўю і адказнасцю да абранай справы адносіцца паштальён Азяранскага аддзялення сувязі Вольга Чарнушэвіч.

Вольга Міхайлаўна справядліва лічыць, што галоўнае ў яе прафесіі гэта наладзіць даверлівыя адносіны з людзьмі:

— Цяпер вясковы паштальён і камунальныя плацяжы прыме, і лякарствы з аптэкі прывязе, і тавары неабходныя даставіць. Некаму і паспачуваць патрэбна, а хтосьці чакае мяне, каб даведацца пра мясцовыя навіны.

Па маршруту Азяраны — Знаменка акрамя свежай прэсы яна штодня дастаўляе безліч разнастайных тавараў. Асабліва гэтая паслуга запатрабавана дзядулямі і бабулямі. І работніца ні разу не забылася на іх просьбы. Разам з выплатай пенсіі бездакорна выконвае заказы.

— Канечне, няпроста на веласіпедзе перамяшчаць па некалькі цяжкіх сумак, — гаворыць жанчына, — але на такую нязручнасць адразу забываешся, калі бачыш, з якой цеплынёй і ўдзячнасцю цябе сустракаюць людзі.

Вольга Чарнушэвіч з’яўляецца сапраўдным сябрам раённай газеты “Новае Палессе”. На сваім участку яна актыўна прапагандуе выданне, афармляе на яго падпіску. Таму ў дні выхаду “НП” сумка Вольгі Міхайлаўны значна распухае ад экземпляраў раёнкі. Дастаўляе яе больш як у паўсотні дамоў мясцовых жыхароў. За такое старанне наш партнёр з Азяран стала прызёрам рэдакцыйнага конкурсу сярод паштавікоў. Мы вельмі ўдзячныя  супрацоўніцтву і спадзяемся, што Вольга Чарнушэвіч і далей гэтак жа плённа будзе выконваць  ускладзеныя на яе абавязкі і несці свежыя навіны ў хаты вяскоўцаў.

Зараз у «Новага Палесся» адказная пара — завяршаецца падпіска на ІІ квартал. Мы, супрацоўнікі рэдакцыі, запрашаем жыхароў нашага рэгіёна падтрымаць роднае выданне. Падпісацца можна да 27 сакавіка.

 

Сяргей БЕЛКА

Фота Святланы Шакалян

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.