Да ўборкі ўраджаю буякоў прыступілі ў АТ“Жыткавічыхімсервіс”.
Да ўборкі ўраджаю буякоў прыступілі ў акцыянерным таварыстве “Жыткавічыхімсервіс”. Іх плантацыя на ўгоддзях прадпрыемства займае два гектары. Абрываюць ягадныя кусты спецыяльна створаныя з работнікаў розных структурных падраздзяленняў арганізацыі брыгады. Дапамагаюць працаўнікам і іх дзеці. Сумеснымі намаганнямі ўжо сабрана больш за паўтоны вітаміннай прадукцыі. Пэўную колькасць яе раздалі супрацоўнікам, а асноўную частку накіравалі на рэалізацыю насельніцтву ва ўласныя гандлёвыя кропкі.