Арыенцір – сацыяльная справядлівасць

Уладзімір Радавец, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу:

— З праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі краіны азнаёміўся адразу ж, як яго надрукавалі ў сродках масавай інфармацыі. Як лідар буйнога прафесійнага саюза адразу звярнуў увагу на дапаўненне ў артыкул пяты, які тычыцца дзейнасці палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Яно нязначнае, але ў ім раскрываецца асноўная  мэта нашай дзейнасці: рэалізацыя і абарона правоў, свабод і інтарэсаў чалавека і грамадзяніна. Больш дэталёва ў Асноўным Законе краіны гэта тлумачыцца ў раздзеле другім, якім рэгулююцца ўзаемаадносіны паміж асобай, грамадствам і дзяржавай. Ужо ў першым яго артыкуле нумар 21 канкрэтна падаецца, што кожны з нас мае  права на годны ўзровень жыцця, уключаючы дастатковае харчаванне, адзенне, жыллё і пастаяннае паляпшэнне неабходных для гэтага ўмоў. Дзяржава, гарантуючы нам свабоды, бяспеку і матэрыяльныя даброты, у тым ліку бясплатную медыцыну, адукацыю, падтрымку неабароненым катэгорыям насельніцтва, шматдзетным сем’ям, скіроўвае нашу ўвагу на тое, што ўсё гэта не ўзнікае на пустым месцы. Таму лічу ўнесены пункт, дзе кожны грамадзянін павінен праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы, даволі своечасовым і патрэбным. На жаль, у краіне з’явілася праслойка людзей, якія жадаюць карыстацца дабротамі, не аддаючы нічога ўзамен.

Сацыяльная арыентаванасць праекта Канстытуцыі, які прапануецца адобрыць нам на рэферэндуме, у чарговы раз пацвярджае правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, асновы прававой дзяржавы і сацыяльнага справядлівага грамадства, якое мы сумесна будуем апошнія дзесяцігоддзі.

Сяргей Белка

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.