Супрацьстаяць сучасным выклікам

Адам Купрацэвіч, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі:

—Я не здзіўлены, што сёлетняе пасланне народу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка распачаў з агляду і аналізу геапалітычнай абстаноўкі вакол Беларусі. Сёння яна даволі няпростая. Толькі варта прыгадаць нядаўнія падзеі на мяжы з бежанцамі. Разам з тым наша кіраўніцтва і народ праяўляюць уласцівыя міралюбства і талерантнасць, хаця ціск з боку Захаду аказваецца велізарны. І правільна сказана Аляксандрам Рыгоравічам, што мы не дадзім сябе пакрыўдзіць. І ў першую чаргу, гэта зварот да моладзі, якая павінна правільна разабрацца ў сітуацыі, для чаго трэба ведаць гісторыю Айчыны, хаця б за апошняе стагоддзе. У ёй шмат для нас павучальных урокаў. Гэта ж невыпадкова, што ў праект Канстытуцыі ўносіцца дапаўненне аб гістарычнай памяці пра гераізм  беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Яднанне народа – гэта яшчэ адзін важны момант, каб паспяхова супрацьстаяць сучасным выклікам. Летась на дзяржаўным узроўні мы ўпершыню адзначылі свята – Дзень яднання беларусаў. І гэта правільна. Менавіта добрыя ўзаемаадносіны паміж людзьмі з’яўляюцца трывалым падмуркам для працвітання маёй краіны.  Маё цвёрдае і непахіснае перакананне — выстаім мы толькі ў саюзе з Расіяй. І не таму, што нашыя эканомікі моцна знітаваныя, а яшчэ і па прычыне радства браніх народаў, якое складвалася многія гады. Вельмі радуе, што нашыя адносіны выйшлі на новы ўзровень, аб чым неаднаразова адзначалася прэзідэнтам у выступленні.

Шматлікія аспекты паслання, якія агучыў Аляксандр Лукашэнка, на маю думку, адлюстроўваюць увесь спектар развіцця нашага грамадства. Канечне, успрымаць можна па-прознаму, але нельга не заўважаць таго, што зроблена за параўнальна капроткі час вельмі многа і ў эканоміцы, і ў сацыяльнай сферы, і ў прамысловасці, і ў сельскай гаспадарцы, і ў многіх іншых галінах. І гэтыя дасягненні нельга не даацэньваць. Мне як пажылому чалавеку ёсць з чым параўноўваць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.