Да дня народнага адзінства ў Жыткавічах высадзілі алею

Яшчэ адна алея высаджана ў райцэнтры.  Нагодай для грамадскай справы стаў Дзень  народнага адзінства.
Дрэўцы ў парку Маладзёжным высадзілі навучэнцы сярэдняй школы №3, актывісты БРСМ. Рабяты з ахвотай разбіралі саджанцы, набіралі ў вёдры ўрадлівую зямлю, палівалі  маладыя дрэўцы. Апошнія прадаставіў Жыткавіцкі лясгас, а ваду для паліву падвезлі супрацоўнікі  раённага аддзела МНС. Дарэчы, яго супрацоўнікі актыўна праявілі сябе ў пасадцы. У выніку сумесных намаганняў дарослых і дзяцей у горадзе з’явілася каля двух дзясяткаў зялёных насаджэнняў. Як адзначылі настаўнікі і вучні, для іх гэта вялікі гонар, што алея, якую яны залажылі, будзе многія гады сімвалізаваць яднанне беларусаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.