Некалькі штрыхоў з гісторыі аграгарадка Ленін

Прадпрымальніцкая  данастыя  Агаркавых, якая паходзіла  з Адэсы, папала ў гісторыю бізнесу Беларусі дзякуючы бацьку і сыну Сцяпану і Фёдару. Вымушаная  распрадажа  наследніцай Радзівілаў і Вітгэнштэйнаў княгіняй Марыяй Гогенлоэ-Шылінгсфюрст сваіх мінских латыфундзій выклікала цікавасць ганаровага  патомнага грамадзяніна Адэсы Сцяпана Агаркава.

Адзін  з першых ён накіроўваецца на таргі і, набраўшы пазык у мясцовых банках, купляе ў 1893 годзе маёнтак  Ленін у Мазырскім уездзе. 

У 1898 годзе адэскі бізнэсмен на станцыі Мікашэвічы Палескай чыгункі  засноўвае лесапільны завод, на якім  выраблялі  і фанеру. Справу бацькі працягвае Фёдар Агаркаў. Менавіта з яго імем  звязаны росквіт  фірмы.

У 1904-1905 гадах на  грошы Фёдара Агаркава   з выкарыстаннем   шпал  з яго  прадпрыемстваў інжынеры Палескай  чыгункі    будуюць  адну з буйнейшых  на тэрыторыі беларускіх губерняў 27-вёрстную лінію  вузкакалейнай чыгункі. Яна  брала  пачатак  на раз, ездзе Люшча Палескай чыгункі (недалёка ад  Мікашэвіч) і  праходзіла   праз  цэнтр палескіх валоданняў Агаркава ў мястэчку Ленін. Адну з колішніх дарог,  дзе пралегла вузкалейка, мясцовыя да гэтага часу завуць   “конкай”.

Пасля падпісання ў 1921 годзе Рыжскага мірнага дагавору  мястэчка Ленін  апынулася ў складзе Польшчы.   Агаркаў змог прадаць свой актыў і лясныя дачы каралям дрэваапрацоўкі  Польшчы Навуму, Герману, Морысу і Горацыю Хеллерам — уладальніка холдынгу, які  базіраваўся ў Антверпене. 

З часоў Агаркава і памешчыка Райкоўскага захаваліся у нас тры будынкі пачатку ХХ–га стагоддзя.

Захавалася частка пабудовы.  Доўгі час тут былі рамонтныя майстэрні саўгаса “Ленінскі”, а цяпер аддзялення КСУП “Людзяневічы”.

*Як добры гаспадар Фёдар Агаркаў  наладзіў  выраб чарапіцы.  Завод па  вырабу чарапіцы знаходзіўся за тры кіламетры ад мястэчка  Ленін ў вёсцы Буды. 

*У гэтым будынку знаходзіцца Леніскае лясніцтва.  Памяшканні   ў добрым  стане.

*Будынак пабудаваны  памешчыкам Райкоўскім. Дакладная дата пабудовы невядома. Пры польскай  уладзе да 17  верасня 1939 года тут  знаходзілася пошта. З  1939 па 1941 год – ашчадная каса. У час Вялікай Айчыннай у будынку надарыўся пажар. Пасля   вайны  ён быў  адноўлены  і перададзены пад школу. Спачатку  тут размяшчаўся інтэрнат для  вучняў 9-10 класаў, а пазней — школьная спартыўная  зала.

*У 1992 годзе будынак перададзены праваслаўнай абшчыне Нараджэння Прасвятой Багародзіцы і   пераабсталяваны пад  храм.

Васіль Вярэніч,

старшыня ветэранскай арганізацыі

Ленінскага сельскага Савета

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.