Паспяхова вядуць зарыбленне сажалак працаўнікі АТ «Доследны рыбгас «Белае» Жыткавіцкага раёна

рыбаЗарыбленне сажалак паспяхова ў гэтыя дні вядуць працаўнікі акцыянернага таварыства “Доследны рыбгас “Белае”. На цяперашні час гэтая работа выканана больш за палову ад неабходнага аб’ёму.

Для зарыблення ў гаспадарцы створаны дзве спецыялізаваныя брыгады, якія аснашчаны  неабходнай тэхнікай для выніковай працы. Дастаткова ў рыбгасе і пасадачнага матэрыялу. Адзіная праблема, якая турбуе рыбаводаў, – недахоп вады для запаўнення сажалак. Асноўным насельнікам іх як і ў мінулыя гады будзе карп, але запускаюць у вадаёмы і малькоў амура, таўсталобіка, шчупака, сцерлядзі. Добра працуюць на будучы ўраджай блакітнай нівы такія рыбаводы як брыгадзіры Мікалай Лісовіч, Уладзімір Шкода, вадзіцель Аляксандр Еўдакімаў, трактарысты Дзмітрый Сулкоўскі, Уладзімір Сініла, Васіль Далматовіч і іншыя. Сёлета працаўнікі гаспадаркі плануюць вырасціць 580 тон таварнай рыбы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.