У Кольненскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе быў праведзены тыдзень “Энергазберажэнне ў нашым жыцці”
Ці ведаеце вы, з чаго складаецца энергазберажэнне ў нашым жыцці? Канечне, першая думка, якая ўзнікае на дадзеную тэму – электраэнергія. Так, але не забудзьце сюды аднесці яшчэ зберажэнне вады і цяпла. Вы гэтага не ведалі? Не хвалюйцеся, вы не адзіныя.
З мэтай выхавання беражлівых адносін да энергаскладаючых рэсурсаў нашага жыцця ў Кольненскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе быў праведзены тыдзень “Энергазберажэнне ў нашым жыцці”. Актыўны ўдзел у правядзенні прынялі як выхаваўцы дзіцячага сада, так і вучні старэйшага звяна. Падчас тэматычнага тыдня былі праведзены інфармацыйныя гадзіны “З павагай да энергазберажэння”, выхаваўчы час у ГПД “Вучымся берагчы энергію”, мерапрыемства “Энергазберажэнне – першы крок да ўстойлівага развіцця”, адкрытыя ўрокі тэматычнага характару. І ведаеце, што аказалася? Выявілася, што большасць вучняў да энергазберажэння адносілі толькі электраэнергію. Тое, што сюды неабходна аднесці і цяпло, і воду – здзівіла многіх. Таму цікаўнасць да мерапрыемстваў тэматычнага тыдня ў вучняў была павышанай: усё невядомае – цікавае! Таму актыўна ўдзельнічалі старэйшыя класы пры маляванні плакатаў, не адставала ад іх і малодшае звяно – малюнкі на асфальце “Энергоша” ўпрыгожылі школьную тэрыторыю. Не абышлося і без конкурса творчых работ “Другое жыццё ПЭТ-бутылкі”. Свае прапановы і ідэі аб больш рацыянальным выкарыстанні электрычнасці, вады і цяпла дома і ў школе вучні змаглі пакінуць пад час правядзення акцыі “Капілка ідэй”.
Тыдзень “Энергазберажэнне ў нашым жыцці” прынёс усім удзельнікам задавальненне і карысць. Прыміце і вы ўдзел у эстафеце энергамарафона нашага жыцця – не пашкадуеце!
К. Станкевіч,
вучаніца 6 класа Кольненскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.