Аграрыі падвялі вынікі паўгоддзя
Адбылося гэта на семінары з удзелам кіраўнікоў і спецыялістаў галіны, які прайшоў на базе КСУПаў “Бялёў” і “Дзякавічы”.
Падчас наведвання вытворчых аб’ектаў гаспадарак удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з арганізацыяй работ па вырошчванню і ўтрыманню маладняку буйной рагатай жывёлы, асемяненню цялушак і ўзнаўленню статка, санацыі памяшканняў ферм, добраўпарадкаванню прыфермскіх тэрыторый, падрыхтоўцы збожжаўборачнай тэхнікі да жніва. На пленарным пасяджэнні кіраўнікамі і спецыялістамі АПК былі прааналізаваны вынікі работы за першае паўгоддзе, намечаны задачы па далейшаму павелічэнню вытворчасці прадукцыі.
С. МІКАЛАЕЎ.