Для паляпшэння абслугоўвання
Два дамы сацыяльных паслуг адкрыюцца на тэрыторыі Ленінскага Савета да канца бягучага года.
Новыя ўстановы будуць працаваць у Вялікіх Сцяблевічах і Цімашэвічах. Размесцяцца яны ў будынках былых магазінаў. Зараз кіраўніцтва сельсавета распрацоўвае планы па правядзенню ў іх рамонтных работ. Увод у дзеянне такіх устаноў дазволіць намнога палепшыць абслугоўванне насельніцтва.