Жыткаўшчына – лепшы раён вобласці
Працаўнікі нашага рэгіёна па выніках мінулагодняй дзейнасці дабавілі ў сваю скарбонку чарговую важкую ўзнагароду.
Жыткаўшчына ў групе сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва ад 30 тысяч да 80 тысяч стала пераможцам штогадовага спаборніцтва па сацыяльна-эканамічнаму развіццю сярод гарадоў і раёнаў Гомельскай вобласці ў 2015 годзе. Згодна з рашэннем Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта рэгіён за гэты поспех узнагароджваецца дыпломам 1-й ступені і грашовай прэміяй.
Сяргей Белка.