Паспаборнічаюць тэхнікі-асемянатары
Напрыканцы тыдня будзе вызначаны лепшы тэхнік-асемянатар раёна.
Яго прозвішча стане вядомым пасля конкурса прафесійнага майстэрства сярод гэтай катэгорыі спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны. Мерапрыемства пройдзе на базе Руднянскай малочнатаварнай фермы КСУПа “Коленскае”. У ім прымуць удзел дваццаць пяць тэхнікаў-асемянатараў з усіх гаспадарак раёна. На конкурсе яны прадэманструюць свае веды па тэорыі і практычныя навыкі. Пераможца будзе адстойваць гонар раёна на абласным аналагічным мерапрыемстве.