На Вадохрышча ў старажытны Тураў
На Вадохрышча старажытны Тураў чакае гасцей, аб гэтым расказалі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Тут 19 студзеня адбудзецца свята “Вадохрышча святло над светам узнімаецца”. Падчас мерапрыемства жыхары і госці паселішча адслужаць святочную літургію ў Кафедральным саборы святых Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх, пройдуць хрэсным ходам да Іардані на рацэ Струмень, дзе адбудзецца асвячэнне вады і купанне паломнікаў. Таксама ў гэты дзень у горадзе будуць наладжаны свецкія мерапрыемствы: выставы, экскурсіі, культурна-забаўляльныя праграмы.
Сяргей БЕЛКА