Відэролік выпускніцы Жыткавіцкай сярэдняй школы №1 Аліны Толкач атрымаў перамогу

Відэролік выпускніцы Жыткавіцкай сярэдняй школы №1 Аліны Толкач атрымаў перамогу ў рэспубліканскім творчым праекце “Бяспечны пераход”.

Дыплом ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі здольная вучаніца атрымала 6 чэрвеня, якраз ў свой дзень нараджэння, і гэта стала двайной узнагародай. Павучальны сюжэт аб правілах дарожнага руху Аліна прыдумала са сваім кіраўніком Анатолем Старажэнкам. У кадры разам з аўтарам у якасці артыстаў былі задзейнічаны яе сябры.

Дарэчы, гэтая творчая перамога ў школьніцы не першая і, трэба спадзявацца, не апошняя. Аліна за гады навучання не прапусціла ніводнага конкурса ў сваёй навучальнай установе. Тэмп грамадскай актыўнасці яна не збіраецца збаўляць і ў далейшым жыцці, нягледзячы на абраны вуз і будучую прафесію.

Святлана Шакалян

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.