Сапрапель для кампостаў
Ужо некалькі гадоў запар калектыў акцыянернага таварыства “ Жыткавіцкі аграхімсервіс” дапамагае сельгаспрадпрыемствам у назапашванні высокаякасных арганічных кампостаў. Для гэтага працаўнікамі таварыства ў гаспадаркі завозіцца сапрапель.
Сёлета аграхімсервісам запланавана завезці ў сельгаспрадпрыемствы для прыгатавання кампостаў 15 тысяч тон сапрапелю. Гэта намнога больш чым у мінулыя гады. Ужо партыі каштоўнага кампаненту ў памеры тысячы тон кожная для прыгатавання ўгнаенняў пастаўлены ў КСУПы “Коленскае”, “Марохараўскі”, “Чырвоны Бор”. Зараз сапрапель завозіцца ў КСУП “Людзяневічы» і іншыя гаспадаркі. Як здабычу, так і пастаўкі сапрапелі працаўнікі аграхімсервісу вядуць уласнымі сіламі.