Кожнаму пытанню — увагу
Шэраг актуальных пытанняў узнялі жыхары раёна падчас прамой тэлефоннай лініі, якую правёў старшыня раённага савета дэпутатаў Уладзімір Кулеш.
Так, жыхары пасёлка Чырвоная Зорка паскардзіліся на дрэнны стан вуліцы ў іх паселішчы. З аналагічнай праблемай звярнуўся да Уладзіміра Мікітавіча і мужчына аграгарадка Сяменча Трафім Герман. Патэлефанавала старшыні райсавета і жыткаўчанка Надзея Лядвік. Кожнае ўзнятае пытанне Уладзімір Кулеш узяў на кантроль і вызначыў тэрміны выпраўлення названых хібаў.
Чарговая прамая лінія з прадстаўніком улады паказала, што людзі актыўна дзеляцца набалелым і чакаюць дапамогі ў вырашэнні праблем.
Сяргей БЕЛКА