У Тураве актыўна разгарнулася добраўпарадкаванне.

На мінулым тыдні альпіністы з дапамогай работнікаў камунальнай службы пілавалі расліннасць  на гарадскіх могілках. Каб не пашкодзіць прылеглых магіл, “лесарубам” нават прыйшлося адносіць некаторыя аграроджы і крыжы. Затое таўшчэзныя вербы больш не псуюць пагост. Крыху раней побач з месцам пахавання прыбралі яшчэ два дзясяткі аджыўшых дрэў, што пагражалі абрушэннем. Па словах старшыні мясцовага гарвыканкама Ігара Міцюрыча, гэту карысную справу ажыццявілі на дабрачынныя ахвяраванні жыхароў. Дарэчы, збор сродкаў працягваецца.

Тым часам прыводзіцца ў парадак сажалка каля бальніцы. Тэхніка ПМС вызваляе вадаём ад донных адкладаў і смецця. Гэты маляўнічы куток застаецца адным з упрыгажэнняў горада. Ёсць планы абсталяваць непадалёк месца адапачынку.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.