Слова – лепшым

Знаёмім з землякамі, якія дабіліся поспехаў у розных сферах жыццядзейнасці Жыткаўшчыны. Менавіта яны ў гэтым годзе ўпрыгожаць раённую Дошку гонару.

 

Вольга Агіевіч,

настаўнік замежнай мовы гімназіі імя А. Ліхоты:

– Па-мойму, педагог – не прафесія, а лад жыцця. Калі разабрацца, ён закладвае падмурак любой спецыяльнасці. Радая, што многія мае выпускнікі становяцца калегамі, гэта, бадай, самы вялікі гонар. Цікава, што ўвесь час хацела быць урачом, і толькі дзякуючы свайму настаўніку нямецкай мовы выбрала іншы шлях. За 16 гадоў прышло разуменне: гэта маё. Па-першае, лінгвістыка – цікавая навука, што ўзбагачае светапогляд, а па-другое, працаваць з дзецьмі, значыць уплываць на будучыню. Удзячна сваім выхаванцам, без іх не было б і маіх поспехаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.