Уборка каласавых у раёне праведзена на 27 ліпеня на пятай частцы плошчаў
Уборка каласавых у раёне праведзена на 27 ліпеня на пятай частцы плошчаў, або 2038 гектарах.
Агульны намалот складае 5613 тон, з якіх 2541 тона на рахунку тураўскіх хлебаробаў. Дарэчы, у акцыянерным таварыстве і самая высокая ўраджайнасць – 43,9 цэнтнера з гектара. Болей за сорак цэнтнераў збажыны на круг збіраюць камбайнеры сялянскай гаспадаркі М.Р.Шруба. Сярэднераённая ўраджайнасць на згаданую дату – 27,5 цэнтнера з гектара.
Па тэмпах уборкі лідарства ўтрымліваюць сялянская гаспадарка М.Р.Шруба, акцыянернае таварыства “Жыткавічыхімсервіс” і камунальнае сельгаспрадпрыемства “Коленскае”.