Уздым зябліва не спыняецца
Пагодныя ўмовы, якія склаліся сёлета ў снежні дазваляюць працаўнікам сельгаспрадпрыемстваў працягваць работы на палетках па ўздыму зябліва.
Пры заданні 11770 гектараў зяблівае ворыва на грамадскіх палетках праведзена на амаль 16000 гектарах, што складае 133 працэнты да плана. Добра ладзяцца справы з зяблівым ворывам у сялянскай гаспадарцы М.Шруба, адкрытым акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” і камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Коленскае”.