Запас бяды не чыніць
Аграрыі раёна вядуць назапашванне арганічных і мінеральных угнаенняў пад будучую сяўбу яравых культур.
Арганікі з запланаваных 170 тысяч тон ужо маецца больш ста дзесяці тысяч тон. Амаль сто тысяч тон яе вывезена на палеткі, з іх больш шасцідзесяці тысяч тон унесена ў глебу.
Паступова павялічваюцца і запасы мінеральных тукаў, найперш азотных і фосфарных. Іх ужо накоплена адпаведна 25 і 15 працэнтаў да неабходнай колькасці. А першага студзеня запас яшчэ павялічыцца. Усяго ж неабходна пад сяўбу яравых культур аграрыям раёна мець 4067 тон азотных, 1267 фосфарных і 3943 тоны калійных. Усе велічыні ўзяты ў разліку дзеючага рэчыва.