Пытанні не засталіся без адказаў
У мінулы чацвер адна з інфармацыйных груп райвыканкама, якую ўзначальвае намеснік старшыні Жыткавіцкага райвыканкама Сяргей Таболіч, мела сустрэчу з працоўным калектывам Жыткавіцкага раённага вузла электрасувязі.
Сяргей Сцяпанавіч прадставіў прысутным членаў інфармацыйнай групы, пасля чаго слова было дадзена галоўнаму спецыялісту аддзела эканомікі райвыканкама Ніне Румас. Яна ў сціслай і дакладнай форме праінфарміравала калектыў па дзвюх тэмах: “Забеспячэнне энергетычнай бяспекі і незалежнасці Беларусі – прыярытэтныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы на сучаснасным этапе развіцця (Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года №3 “Эканомія і ашчаднасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”) і “Аб эканамічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь ў студзені-кастрычніку 2011 года”.
Пра выкананне прагнозных паказчыкаў раёнам за 11 месяцаў 2011 года паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сцяпанавіч Таболіч.
На пытанні работнікаў калектыва раённага вузла электрасувязі адказалі дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №311 адкрытага акцыянернага таварыства “АСБ Беларусбанк” горада Жыткавічы Тамара Катовіч, намеснік старшыні Жыткавіцкага райпа па кадрах і ідэалагічнай рабоце Жанна Грынюк, намеснік начальніка раённай інспекцыі па падатках і зборах Ірына Самайловіч.
С. ВЕЧАРОВЫ.