Выйшлі на вуліцы снегаачышчальнікі

Міф аб тым, што гэтаю зімой, даруце за таўталогію, не будзе зімы, развеяўся ў пыл з першымі дружнымі, бялюткімі сняжынкамі. А выпаў снег – значыць дабавілася клопатаў дворнікам, механізатарам КУП “Жыткавіцкі камунальнік”.


— У мінулым годзе наша камунальнае прадпрыемства набыло яшчэ адзін “Амкадор” і адзін трактар маркі ЮМЗ, — распавёў галоўны інжынер Сяргей Бараноўскі. – Такім чынам наш тэхнічны патэнцыял значна ўзрос і зараз у райцэнтры на снегаачышчальныя работы выязджаюць пяць трактароў з адваламі ды чатыры “Амкадоры”. Па аднаму трактару на ачыстцы снегу працуюць таксама ў горадзе Тураве і пасёлку Чырвоным.


Да работы механізатары прыступаюць у залежнасці ад умоў надвор’я, глыбіні покрыву снегу ў любы начны час альбо пад раніцу. Увесь час ідзе нарыхтоўка і падвозка пясчана-саляных сумясей. Складаемыя поспеху ўсіх гэтых работ – надзейнасць, мабільнасць тэхнікі і старанныя адносіны людзей да сваіх абавязкаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.