Плённа працуюць на веснавых палетках механізатары “Жыткавічыхімсервіс”.

Плённа працуюць на веснавых палетках механізатары акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс”.

На сельгасугоддзях арганізацыі маецца 228 гектараў азімых каласавых культур. Дзякуючы старанню Янека Савіча і Васілія Галавача зерневы клін у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны падкормлены азотнымі ўгнаеннямі.

Зараз высілкі мясцовых спецыялістаў засяроджаны на падрыхтоўцы да сяўбы кукурузы. Яе запланавана размясціць на 220 гектарах. Каб атрымаць добры ўраджай, трактарысты і вадзіцелі прадпрыемства актыўна вывозяць і ўносяць, заштукоўваюць у глебу на палях арганіку. Мяркуецца, што яе пашня атрымае тры тысячы тон. Неабходная колькасць гною дастаўлена з блізляжачых гаспадарак,  якім калектыў ААТ “Жыткавічыхімсервіс” дапамагала тэхнікай у выкананні работ. На згаданых вышэй участках сельгасканвеера паспяхова спраўляюцца з ускладзенымі абавязкамі Яўген Чарнякоў, Генадзь Кузьміч, Данііл Купрацэвіч, Віталій Тупік, Анатоль Леўкавец і Міхаіл Мірановіч.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.