Помніць мінулае, каб будаваць будучае

У хуткім часе наша краіна будзе святкаваць 77-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчынанй вайне –знакавую дату для ўсіх нас. Асаблівае гучанне яна набывае ў Год гістарычнай памяці. Выхаванне паважлівых адносін да сваёй гісторыі, разуменне падзей таго часу, уклад беларускага народа ў агульную Перамогу вельмі важныя для школьнікаў.

Напярэдадні па ўсёй рэспубліцы арганізаваны ўрокі памяці «Нам гэты свет завешчана берагчы».

Не стала выключэннем і наша навучальная ўстанова, у якой на працягу папярэдняга тыдня ў сярэдніх і старэйшых класах праводзіліся мерапрыемствы: «Паклонімся вялікім тым гадам» (6 клас), «Забыць нельга» (7 клас), «Нам гэты свет завешчана берагчы» (8, 11 класы), «Яны першымі прынялі бой» (11 клас) і інш.

Далей эстафету прынялі вучні пачатковых класаў. Эмацыйна і насычана прайшоў урок памяці  ў 2 класе пад назвай «Помніць мінулае, каб будаваць будучае».

Сапраўдным выпрабаваннем для беларускага народа стала Вялікая Айчынная вайна. Дарослыя пайшлі на фронт. Не засталіся ў баку і маленькія героі. Па-гэтаму зместам мерапрыемства была інфармацыя пра дзейнайсць дзяцей і падлеткаў у гады ваеннага ліхалецця.

У пачатку ўрока вучням было прапанавана адказаць на пытанні «Што такое вайна», «Хто такія героі?». Далей праводзілася праца ў групах: патрэбна было суаднесці малюнак з подзвігам. Нельга не адзначыць, з якім напружаннем слухалі вучні аўдыёзапісы ўспамінаў дзяцей вайны, углядаліся ў слайды да музычнай кампазіцыі Тамары Гверцытэлі «Дзеці вайны». Вельмі эмацыйна быў прачытаны верш Рыгора Бохана «Скарынка». Далей вучні слухалі аповед аб гераічных подзвігах маленькіх герояў, які суправаджаўся прэзентацыяй. Валя Коцік, Марат Казей, Зіна Партнова, Люся Герасіменка, Лёня Голікаў – гэта далёка не ўсе імёны і прозвішчы, якія пачулі дзеці.Таксама вучням было прапанавана для роздуму рытарычнае пытанне «Як можна помніць аб падзеях вайны, даведвацца пра мужнасць народа?», на якое хлопчыкі і дзяўчынкі далі самыя разнастайныя і правільныя адказы: больш чытаць, наведваць музеі, запрашаць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Закончылася мерапрыемства на пазітыўнай ноце: вучні пад песню «Няхай заўсёды будзе сонца!» упрыгожылі макет зямнога шара і класную дошку  кветкамі, матылькамі і галубамі.

Таццяна Пяшэвіч,

ДУА «Азяранскі дзіцячы

сад-сярэдняя школа»

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.