У Жыткавіцкім раёне распачалася газіфікацыя сельскіх паселішчаў

У раёне распачынаецца ажыццяўленне буйнога праекта па газіфікацыі сельскіх паселішчаў на Тураўшчыне. Першыя трубы новага газаправода будаўнікі пачнуць пракладваць першага лістапада. Ён і аб’екты на ім дадуць магчымасць  карыстацца блакітным палівам жыхарам яшчэ  з паўдзясятка вёсак. Да таго ж прыродны газ з Жыткаўшчыны пойдзе для патрэб насельніцтва і ў суседні Столінскі раён Брэсцкай вобласці. Нагадаем, працягласць  новай камунікацыі складзе 21,3 кіламетра, а кошт праекта — 8 мільёнаў 334 тысячы рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.