З маладым запалам і з падрымкай вопыту

Адбылося арганізацыйнае пасяджэнне новага складу маладзёжнага Савета, які створаны пры раённым Савеце дэпутатаў. Сярод тых, хто ўвайшоў у састаў аб’яднання, найбольш актыўныя прадстаўнікі рабочай моладзі.
Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікі не толькі пазнаёміліся, але і абралі кіруючыя органы. Пасаду старшыні, намесніка і сакратара адзінадушна даверылі Аліне Хацяновіч, Святлане Махнач і Анастасіі Сысавай. Гэтак жа дружна падтрымалі і кандыдатаў у прэзідыум.
З наказамі да юных прадстаўнікоў пры райсавеце звярнуліся: кіраўнік Уладзімір Кулеш, намеснік старшыні райвыканкама Леанід Валатоўскі, член маладзёжнага Савета пры аблсавеце Арцём Кузьміч, старшыні раённых арганізацый ветэранаў Адам Купрацэвіч і саюза жанчын Наталля Ільеня. Яны пажадалі юнакам і дзяўчатам плённай працы, праяўляць на грамадскіх пасадах актыўнасць, рабіць усё дзеля роднага краю і працвітання яго жыхароў. Цяпер справа за маладымі. У бліжэйшы час яны нададуць увагу распрацоўцы планаў работы. А прыкласці рукі і веды ёсць дзе. Гэта і патрыятычнае выхаванне, і падтрымка маладых сем’яў, талентаў, прафарыентацыя і іншыя сферы.
-Праца чакаецца значная, — нацэліў юных парламентарыяў Уладзімір Кулеш. — Але я спадзяюся, што вы годна са сваімі абавязкамі справіцеся.
Асаблівую увагу членаў маладзёжнага Савета Уладзімір Мікітавіч засяродзіў на абмеркаванні заканадаўчай базы для Ўсебеларускага народнага сходу, якая зараз актыўна абмяркоўваецца ў грамадстве. І моладзь не мае права заставацца ў баку ад гэтага працэса. Усё ж будучыня краіны за маладымі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.