У Жыткавіцкім раёне павялічаны продаж малака
Аграрыі раёна з пачатку года забяспечваюць адчувальны прырост па рэалізацыі сырадою.
Перапрацоўшчыкам яго пастаўлена 54312,4 тоны, што да леташняга перыяду больш на 11,3 працэнта. Выдатныя вынікі паказваюць па згаданаму паказчыку ў акцыянерных таварыствах «Дзякавічы» (рост на 241,7 працэнта), «Прыазёрскае-Агра» (прыбаўка 13,7 працэнта) і сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба (рэалізацыя прадукту павялічана на 19,6 працэнта).