Павысіць майстэрства
184 спецыялісты рабочых прафесій падрыхтаваў за мінулы год для прадпрыемстваў і арганізацый раёна вучэбна-курсавы камбінат райсельгасхарчу.
Не менш паспяхова працаваў калектыў выкладчыкаў установы і па павышэнні кваліфікацыі сваіх навучэнцаў, а таксама па іх перападрыхтоўцы. Адпаведна такое навучанне прайшлі 929 і 171 чалавек. Набывалі новыя прафесіі і павышалі сваё майстэрства ў вучэбна-курсавым камбінаце жывёлаводы, трактарысты, аператары кацельняў, электрагазазваршчыкі, стропальшчыкі і работнікі іншых спецыяльнасцяў. У прыватнасці, летась у ліку іх можна было атрымаць і новую: аператара газонакасілак і кустарэзаў. Нельга не адзначыць і таго, што прайшоўшы год для калектываў вучэбнай установы склаўся ўдала: пры заданні правесці навучанне 1137 чалавек, яго прайшлі 1284.
Сяргей БЕЛКА.