Святкі – калядкі завіталі сёння ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
Ладзіць свята для маладых людзей з інваліднасцю, што наведваюць ТЦСАН, стала добрай традыцыяй. Як і запрашаць да іх гасцей – прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і прадпрыемстваў, святароў. Зразумела, што прыйшлі яны, як заведзена на шчадроўкі, з прэзентамі.
Вучні СШ №1, 2 і дзіцячай школы мастацтваў парадавалі ўсіх прадстаўленнем на біблейскую тэму і невялікім канцэртам. А асаблівая моладзь падрыхтавала калядныя песні.
У гэтыя святыя дні Божага нараджэння – час рабіць дабро, ачышчаць душу, пускаючы ў яе цёплы свет міласэрнасці.