На фестываль — “Грай, гармонік!”
Вялікая дэлегацыя артыстаў з устаноў культуры раёна у хуткім часе наведае Любаншчыну. Тут нашы таленты па запрашэнню арганізатараў прымуць удзел у занальным фестывалі “Грай, гармонік!”.
Читать далееВялікая дэлегацыя артыстаў з устаноў культуры раёна у хуткім часе наведае Любаншчыну. Тут нашы таленты па запрашэнню арганізатараў прымуць удзел у занальным фестывалі “Грай, гармонік!”.
Читать далееУ пачатку верасня члены раённай арганізацыі БРСМ плануюць прыняць удзел у абласных дабрачынных акцыях “Кола агляду”, “Беларусь — наша родная зямля”. Пройдуць яны ў Гомелі.
Читать далееНа 450 гектарах сёлета ў КСУПе “Коленскае” размесцяцца пасевы азімага рапсу. На цяперашні час працаўнікі гаспадаркі актыўна вядуць сяўбу гэтай алейнай культуры.
Читать далееНа свята да суседзяў запрошаны народны ансамбль народнай песні “Сваты”. Самадзейныя артысты гэтага калектыва парадуюць сваімі выступленнямі жыхароў Лельчыц, якія на пачатку верасня будуць адзначаць свята свайго населенага пункта.
Читать далееГандаль таварамі для школьнікаў вядзецца зараз у магазінах Жыткавіцкага райспажыўтаварыства. Пачаўся ён яшчэ з пятнаццатага ліпеня.
Читать далееПаралельна з абмалотам збажыны ў сельгаспрадпрыемствах ідзе і ўборка саломы. Ад яе ўжо вызвалены палеткі на плошчы амаль у пяць тысяч гектараў. У сцірты пакладзена каля сямі тысяч тон рулонаў саломы.
Читать далееТрыццаць шэсць канцэртаў дадзены культработнікамі раёна на зернетаках і збожжавых палетках для хлебаробаў падчас сёлетняга жніва.
Читать далееУ мінулую нядзелю добра павесяліліся жыхары і шматлікія госці вёскі Пухавічы. Тут ладзілася свята Дня вёскі.
Читать далееРаённыя конкурсы прафесійнага майстэрства сярод тэхнікаў-асемянатараў і аператараў машыннага даення будуць праведзены ў бліжэйшы час. Адбудуцца гэтыя мерапрыемствы на базе сельгаспрадпрыемстваў “Агра-Прыпяць” і “Коленскае”.
Читать далееКорманарыхтоўшчыкі КСУПа “Коленскае” прыступілі да ўборкі кукурузы. Сёлета палеткі пад гэтай культурай тут займаюць тысячу гектараў.
Читать далееНа апошніх гектарах вядуць абмалот збажыны хлебаробы КСУПа “Бялёў”. А гэта значыць, што тут хутка адсвяткуюць Дажынкі.
Читать далееПершы камбайнавы экіпаж — тысячнік з’явіўся падчас сёлетняга жніва на Жыткаўшчыне.
Читать далееУ раённай сістэме адукацыі ідуць апошнія падрыхтоўчыя работы да навучальнага года. У ліку іх і прыёмка школ і дзіцячых садзікаў, якая распачалася з 12 жніўня. Камісія ў складзе намесніка начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Генадзя Бароўскага, інспектара інспекцыі Дзяржпажнагляду Аляксея Ганчара, супрацоўніка раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вольгі Ільеня ў першы дзень сваёй работы ацэньвала гатоўнасць навучальных устаноў, якія размешчаны ў так называемай ленінскай зоне.
Читать далееУ разгары жнівень – апошні месяц багатага на ўраджай лета. Завяршаецца жніво, працягваецца нарыхтоўка кармоў, вось-вось пачнецца сяўба азімых культур. Завяршаюцца, разам з касьбою і абмалотам каласавых, і школьныя канікулы. І разам з сяўбою азімых пачнецца ў школах свая “сяўба”, насенне якой прарасце з цягам часу “ураджаем” ведаў, дабрыні і мудрасці.
Вось чаму ў гэтыя дні ўсе дарогі часцей і часцей вядуць да школ, што прыхарошваюцца перад святам першага званка, быццам нявесты перад вяселлем. Як падрыхтаваліся вясковыя школкі тураўскай старонкі нашага раёна да новага навучальнага года? Каб атрымаць адказ на гэтае пытанне, адправілася нядаўна ў дарогу група ў складзе вядучага спецыяліста аддзела адукацыі Надзеі Зевакінай, інспектара дзяржпажнагляду раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валянціна Рая, загадчыка аддзела гігіены раённага цэнтра эпідэміялогіі і гігіены Уладзіміра Сяргейчыка і аўтара гэтых радкоў.
Читать далее