Добраўпарадкаванне не спыняецца

Жыхары населеных пунктаў і сельвыканкам Людзяневіцкага сельсавета актыўна працуюць па навядзенню парадку ў вёсках.


Вынік гэтай работы можна бачыць на кожнай вуліцы. Напрыклад, па вуліцы Маладзёжная ў Людзяневічах зроблены клумбы. Нямала кветнікаў тут створана і самімі жыхарамі. Дарэчы, яны старанна рупяцца пра стан клумб. У вёсцы Дзедаўка на цэнтральнай вуліцы пафарбавалі агароджу. Тут пэўную дапамогу сельсавету аказалі гарадскія шэфы. Сярод іншых мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню ў населеных пунктах вядзецца барацьба з пустазеллем, устанаўліваюцца малыя архітэктурныя формы, а таксама зносяцца занядбалыя старыя будынкі. І ў гэтай рабоце ёсць станоўчыя вынікі.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.