На ўчасткі — на новых аўтамабілях

На тэрыторыі нашага раёна меліяраваныя землі, як вядома, займаюць больш палавіны ў структуры сельскагаспадарчых угоддзяў. І менавіта на іх дзякуючы меліярацыі раён атрымлівае больш палавіны валавой прадукцыі раслінаводства.


На меліяраваных землях нарыхтоўваецца звыш пяцідзесяці працэнтаў кармоў. І ва ўсім гэтым вялікая заслуга ўнітарнага прадпрыемства “Жыткавіцкае ПМС”. На яго балансе знаходзіцца 2309 кіламетраў каналаў, 285 кіламетраў дамб, 408 кіламетраў дарог, больш паўтары тысячы розных гідратэхнічных збудаванняў: мастоў, шлюзаў, труб, рэгулятараў і г.д. Тут знаходзяцца 22 помпавыя станцыі з 58, што размешчаны ў Гомельскай вобласці.


Паспяхова завяршылі мясцовыя меліяратары тры кварталы 2009 года. Тэмпы росту аб’ёмаў выкананых работ да адпаведнага перыяду мінулага года склалі 125 працэнтаў, рэнтабельнасць — 7,1 працэнта, чысты прыбытак — 27 мільёнаў рублёў.


Зараз тэхнічны догляд і рамонт меліярацыйных каналаў вядуць тры вытворчыя ўчасткі. Умовы работы людзей у апошні час значна палепшаны, бо на работу меліяратараў дастаўляюць два новыя аўтамабілі. А гэта — зручнасць, камфорт і добры рабочы настрой.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.