Камбайны на палетках

Трынаццаць новых збожжаўборачных машын сёлета папоўнілі машынна-трактарныя паркі гаспадарак. Цяпер новая тэхніка задзейнічана на ўборцы.


Найбольшую колькасць камбайнаў набылі ў КСУП “Коленскае” — чатыры. Два КЗСы атрымалі ў КСУПах “Чырвоны Бор” і “Людзяневічы”. З’явілася новая тэхніка і ў іншых гаспадарках. Усяго ж у сёлетнім жніве задзейнічаны 69 камбайнаў. Днямі спецыялістамі вытворчага аб’яднання “Гомсельмаш”, менавіта асноўная маса машын гэтага прадпрыемства ўбірае хлеб на палетках Жыткаўшчыны, пры садзейнічанні вучэбна-курсавога камбінату райсельгасхарчу правялі для ўдзельнікаў жніва вучобу. Набытыя на ёй веды дазволяць механізатарам граматна эксплуатаваць тэхніку, а значыць зменшыцца колькасць паломак і павялічыцца якасць работ на збожжавым палетку.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.