Вечна жывая родная мова

Розныя мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы прайшлі на гэтым тыдні ва ўстановах адукацыі і культуры. Кожны дзень з панядзелка па пятніцу многія школы прысвячалі пэўнай тэме.


Так, вучні Верасніцкай сярэдняй школы чыталі вершы айчынных аўтараў, ставілі п’есы, ладзілі кірмаш беларускіх прысмакаў. У Тураўскай САШ №2 цікава прайшла інтэлектуальная краязнаўчая гульня, прысвечаная роднай Беларусі. Азяранскія, ленінскія і хільчыцкія школьнікі прымалі ўдзел у класных гутарках, прысвечаных Дню роднай мовы. Выхаваўчае мерапрыемства “Залацінкі мудрасці” прайшло ў Жыткавіцкай САШ №4. Не засталася ў баку ад свята і рускамоўная сярэдняя школа №2 г.Жыткавічы – 21 лютага ў яе сценах гучала роднае слова.


Прапагандуюць беларускую мову і бібліятэкі раёна. Гэтая работа праводзіцца на працягу года: шырока адзначаюцца юбілейныя даты беларускіх пісьменнікаў, актыўна папаўняецца кніжны фонд айчыннай літаратурай. А ў свята роднай мовы ў бібліятэках ладзіліся выставы.


— Выдатна, што ў календары ёсць такая дата, — падкрэсліў метадыст аддзела адукацыі старшыня раённай суполкі Таварыства беларускай мовы Васіль Нікановіч. – Гэта садзейнічае распаўсюджванню роднай мовы ў грамадстве, пашырэнню нацыянальнай культурнай спадчыны. А неабходнасць у тым вялікая. Трэба каб больш людзей карысталася ў паўсядзённым ужытку беларускім словам. Сёння раённая суполка таварыства аб’ядноўвае пяць пярвічак і налічвае крыху больш за паўсотні чалавек. Далучайцеся да роднай мовы!


Інф. «НП».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.