Машынным дварам – узорны парадак

Выканаць пэўны аб’ём работ на машынных дварах гаспадарак запланавана падчас месячніка па добраўпарадкаванні.


На падставе распрацаваных мерапрыемстваў па навядзенню парадку на тэрыторыі мехдвароў упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама мяркуецца закончыць работы па абустройству пастоў мыек тэхнікі ў КСУПах “Бялёў”, “Дзякавічы” і “Марохараўскі”, у гаражах КСУПаў “Бялёў”, “Дзякавічы”, “Людзяневічы” за час месячніка будуць абсталяваны пляцоўкі для захоўвання металалому. На сённяшні дзень выкананы ў поўным аб’ёме па ўпарадкаванню асноўных элементаў машынных двароў у КСУПах “Чырвоны Бор”, “Коленскае” і ААТ “Тураўшчына”. У трох сельгаспрадпрыемствах зараз завяршаюцца работы па навядзенні парадку на мехдварах.


Як адзначыў галоўны інжынер райсельгасхарчу Андрэй Ляшкевіч, паралельна з упарадкаваннем асноўных элементаў машынных двароў вядуцца работы па пастаноўцы сельскагаспадарчай тэхнікі на доўгатэрміновае захоўванне. На цяперашні час уся самаходная кормаздабываючая і зернеўборачная тэхніка ўжо знаходзіцца на захоўванні. Завяршаецца пастаноўка па меры вызвалення ад сельгасработ і глебаапрацоўчых машын. Усе запланаваныя работы мяркуецца завяршыць да 17 лістапада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.