Тэхагляд падаражэў

З 30 студзеня «Белтэхагляд» загадам №15 павысіў кошт тэхнічнага агляду на сваіх станцыях.


Такім чынам, кошт ТА легкавога аўтамабіля з бензінавым рухавіком на дыягнастычных станцыях УП «Белтэхагляд» падаражэў на 11 тысяч рублёў (з 49 да 60 тысяч). А кошт ТА легкавога аўтамабіля з рухавіком, які працуе на дызельным ці газавым паліве, — на 14 тысяч (з 52 да 65 тысяч рублёў).


Нагадаем, што апошні раз цэны павышаліся 18 лістапада, а да гэтага — 21 верасня. На дыягнастычных станцыях, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні УП «Белтэхагляд», кошт ТА адзіны, астатнія дыягнастычныя станцыі могуць устанаўліваць расцэнкі самастойна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.