Музычны тыдзень

Тыдзень музыкі для дзяцей і юнацтва прайшоў у Жыткавіцкай школе мастацтваў імя Уладзіміра Будніка.
Ён выклікаў самы непадробны інтарэс і цікавасць у слухачоў і гледачоў самых розных узроставых груп, у зале, што называецца, не было дзе яблыку ўпасці і давялося падносіць дадатковыя крэслы.
А паглядзець і паслухаць і сапраўды было што. Вельмі парадавалі канцэртам духавой музыкі госці з Мазырскага дзяржаўнага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам выкладчыка Уладзіміра Андрэевіча Яцыны. Не падвяла і наша школа мастацтваў, якая падрыхтавала захапляльны сцэнарый “Падарожжа ў свет музыкі”. А ўвогуле на працягу гэтага тыдня практычна былі прадстаўлены ўсе музычныя інструменты.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.