Яркасць фарбаў, непаўторнасць стылю — усё гэта ўбачылі жыткаўчане напярэдадні Дня Перамогі

Наталья Черноголова 007Экстравагантная, эпатажная, прыгожая, як і яе творчасць, Наталля Чарнагалова ўварвалася ў размернае жыццё Жыткавічаў, зрабіўшы выставу сваіх карцін у гарадскім Центры культуры. Яркасць фарбаў, непаўторнасць стылю — усё гэта ўбачылі гараджане напярэдадні Дня Перамогі.

Адкрываючы выставу, намеснік старшыні райвыканкама Валерый Рагалевіч адзначыў не толькі талент зямлячкі, але і звярнуў увагу на асаблівую манеру пальцавай тэхнікі напісання палотнаў. Пры гэтым ён акцэнтаваў, што прадстаўленне работ тут — выключная ініцыятыва майстра. А дырэктар ЦБС Людміла Кронда падкрэсліла, што многія гледачы не зусім разумеюць творчасць мастачкі, тым не менш яе талент прызнаны вядомымі крытыкамі ў галіне мастацтва, калегамі і знатакамі прыгожага і арыгінальнага напрамку жывапісу — авангард. У тым ліку — і за мяжой.

Тое, што творчасць Наталлі Арсенцьеўны, дарэчы, члена Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, неадназначна ўспрымаецца аўдыторыяй, можна зразумець. Бо кожная яе карціна прымушае працаваць уяўленне, мяркуючы і працу душы. Замест звыклых нам класічных партрэтаў, пейзажаў і іншага, у яе работах знаходзім буйнасць фарбаў, эмоцый і смагі жыцця. «Шчаслівыя тоны», здаецца, перадаюць далёка не ўвесь спектр творчага патэнцыялу. Энергія вырываецца вонкі, знаходзячы выхад у паэзіі: «Імкнуся быць халоднай // Але ўсё-такі гару…»

У цэлым, каб дакрануцца да мастацтва, лепш раз убачыць… Тым больш што Наталля Чарнагалова з задавальненнем дзеліцца з землякамі сваімі творчымі напрацоўкамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.