Назапашванне сена і сенажу на зімоўку грамадскаму статку вядуць у сельгаспрадпрыемствах Жыткавіцкага раёна

копныБясспрэчнае лідарства ў гэтай справе на цяперашні час утрымліваюць корманарыхтоўшчыкі камунальнага сельгаспрадпрыемства “Коленскае” і акцыянернага таварыства “Людзяневічы”.

У першай гаспадарцы па стану на першае чэрвеня ў траншэі ўжо закладзена 1600 тон  сенажу з траў першага ўкосу, а ў другой – 430 тон гэтага корму і яшчэ 60 тон сена для насельніцтва.

Падчас бягучай корманарыхтоўчай кампаніі гаспадаркам раёна патрэбна скасіць і ўбраць травы першым укосам на 7191 гектары. Скошаны травы на 1023 гектарах, што складае 14 працэнтаў да вызначанай плошчы, а ўбрана 887 гектараў. На зімоўку грамадскаму статку аграрыі раёна маюць намер назапасіць 10400 тон сена, 56000 тон сенажу і 195000 тон сіласу. Відавочна, што заданне не з лёгкіх, але, як кажуць у народзе, што па равінцы назбіраеш копку, а па копцы – стог.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.