Працягваецца раённы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

Інтэлектуальныя спаборніцтвы доўжацца чатыры тыдні запар, а менавіта 11, 18, 25 лістапада і 2 снежня. Прымае “знаек” раёна Жыткавіцкая сярэдняя школа №1 імя Р. Тураўца. У першы дзень вучні здавалі экзамены па рускай і англійскай мовах і інфарматыцы, у другі практыкаваліся ў матэматыцы, астраноміі, гісторыі Беларусі і біялогіі. Усяго ў спісе дысцыплін 16 вучэбных прадметаў.

Удзел у другім адборачным этапе прымае 271 школьнік і 21 навучэнец прафесійнага ліцэя, гэтыя рабяты  перамаглі ў сваіх навучальных установах падчас першага тура алімпіяды. На вобласць у пачатку студзеня паедуць тыя, хто, паказаўшы найлепшыя веды, набярэ найбольшую колькасць балаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.