Мужчынскі твар клопату

Хіба толькі спачатку Юрый Шулепаў саромеўся прызнавацца, што працуе сацыяльным работнікам. Зараз жа ўпэўнены: раздзяленне спраў па гендарнаму прызнаку не больш чым умоўнасць.

У тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва жыхара Перарова некалькі год таму прывялі жыццёвыя абставіны. Расказвае: яго жонка па стану здароўя не магла абыходзіцца без дапамогі, а Юрыю Мікалаевічу на пасадзе галоўнага агранома не ставала для гэтага часу. Тады мужчына і прыняў рашэнне змяніць прафесію, каб быць бліжэй да дому. Выбіраць з вакансій доўга не прыйшлося – стаў на жончына месца, яна даглядала мясцовых бабуль. Сёння на папячэнні  перароўца знаходзіцца восем пажылых, у тым ліку два дзядулі.

– Ніякай працы не баюся, – на тое, па словах вяскоўца, паўплывала ўласнае сірочае дзяцінства. – І падлогу памыю, і абед прыгатаваць магу, не кажучы пра традыцыйна мужчынскія справы, дзе патрэбна сіла ці ўменне трымаць сякеру альбо малаток.

Дарэчы, Юрый Шулепаў не адзіны прадстаўнік моцнай паловы чалавецтва ў штаце ТЦСАН. Акрамя яго, адзінокіх грамадзян на даму абслугоўваюць яшчэ некалькі мужчын.

Святлана ШАКАЛЯН

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.