Чароўны свет музыкі

Нядаўна ў канцэртнай зале дзіцячай музычнай школы прайшоў канцэрт, дзе гучалі творы польскіх кампазітараў.


Выканаўцы А. Каладзяжная, В. Амельчык, лаўрэат міжнародных конкурсаў Н. Каракулька і вядучая дацэнт БДАМ Элеанора Скуратава падаравалі слухачам сапраўднае музычнае свята. Майстэрскае выкананне навучэнцаў БДАМ на розных музычных інструментах захапіла дзяцей, педагогаў і гасцей чароўнай сілай і падаравала ўзнёслы настрой. У зале гучалі музычныя мелодыі такіх кампазітараў, як Генрых Вяняўскі, Ігнаць Падарэўскі, Кароль Шыманоўскі і Фрыдэрык Шапэн.


М. СЛАВІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.