Пошты мяняюць выгляд

Значная работа раённым вузлом паштовай сувязі праводзіцца па абнаўленню сваіх аддзяленняў у сельскіх населеных пунктах.


У гэтыя дні распачаты капітальны рамонт пошты ў вёсцы Юркевічы. Пасля яго заканчэння яна кардынальна памяняе свой выгляд. Тут будзе ўстаноўлена новая мэбля і абсталяванне для работы персанала. Мяркуецца, што першых кліентаў Юркевіцкае паштовае аддзяленне пасля заканчэння рамонту прыме летам. Плануюць у РУПСе абнавіць і пошту ў пасёлку Хваенск, якая зараз знаходзіцца ў аварыйным будынку. Ужо для паштовага аддзялення закуплены домік, вядзецца падрыхтоўка праектна- каштарыснай дакументацыі, каб распачаць у новым будынку рамонтныя работы. Абнаўленне сваіх аддзяленняў праводзіцца за ўласныя сродкі, і робіцца гэта не толькі для паляпшэння іх эстэтычнага выгляду, а таксама для павелічэння колькасці паслуг. Менавіта так паштавікі мяркуюць завабліваць кліентаў.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.