ДЗЕНЬ ПРЫЁМАЎ І СПРАВАЗДАЧ

Высокай грамадскай актыўнасцю быў адзначаны мінулы аўторак у Перароўскім сельскім Савеце. Прыём грамадзян, згодна графіка, вёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы, і кожны жадаючы мог атрымаць паўнацэнныя адказы на свае пытанні, вычарпальную кансультацыю, слушную параду.


Затым выканкам сельсавета заслухаў справаздачы начальнікаў паштовых аддзяленняў сувязі аб прымаемых мерах па аказанню платных паслуг насельніцтву. Перад прысутнымі выступілі з дзелавымі справаздачамі Ніна Точка з Хлупінскага аддзялення сувязі і Наталля Саскевіч з Перароўскага. Былі таксама абмеркаваны і пытанні падпіскі на перыядычны друк.


Акрамя таго, на выканкаме было абмеркавана пытанне “Аб мерах выканання ў бягучым годзе праграмы развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян на 2006-2010 гады”.


С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.