Камбайны на палетках

Масавую ўборку збажыны вядуць у гэтыя дні сельгаспрадпрыемствы раёна.


Сёлета зерневы клін у раёне займае 11809 гектараў. Ужо намалочаны першыя дзве з паловай тысячы тон зерня пры нядрэннай ураджайнасці. Па стану на 24 ліпеня яна складае 31,7 цэнтнера з гектара. Гэта больш чым летась, калі на вышэйазначаную дату збіралі з гектара па 25 цэнтнераў. Самая высокая ўраджайнасць пакуль у КСУПах “Агра-Прыпяць” (49,3 цэнтнера з гектара) і “Запясочча” (50 цэнтнераў). Па раёну зерневыя культуры ўбраны на плошчы 700 гектараў.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.